Шосты школьны дзень

Анонс шостага школьнага дня

09.11.2024
разгарнуць

Шосты школьны дзень

26.10.2024
разгарнуць

26 кастрычніка шосты школьны дзень быў прысвечаны тэме сям'і. Для навучэнцаў малодшых класаў была праведзена гульня" Мая сям'я", а сярод навучэнцаў 6-8 класаў быў праведзены круглы стол " Што для мяне сям'я?". Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі фарміраванню ў вучняў інстытута сям'і, выхаванню сямейных каштоўнасцяў. Удзельнікі мерапрыемстваў распавялі пра традыцыі сваіх сем'яў, складалі радаводы і синквейны.

згарнуць

Шосты школьны дзень

19.10.2024
разгарнуць

 

19 кастрычніка ў рамках шостага школьнага дня для вучняў пачатковай школы была праведзена гутарка “Небяспека вакол нас”. Пад час мерапрыемства дзеці наведалі школьны цэнтр бяспекі, паўдзельнічалі ў ролевай гульні “Небяспека вакол нас”, на практыцы знаходзілі выхад з небяспечнай сітуацыі.

Для вучняў 6-11 класаў настаўніца Емяльянава А.Р. правяла круглы стол “У свеце сучасных прафесій”. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, звязанай з назвамі прафесій, успомнілі самыя забытыя, самыя модныя, самыя смелыя, самыя патрэбныя прафесіі. Вызначылі, чым займаюцца людзі, у якіх незвычайныя назвы прафесій. Дзеці адказвалі на ўсе пытанні, паказаўшы добрыя веды. Мерапрыемства прайшло пазнавальна і весела.

У рамках акцыі Міншчына спартыўная ў Грыцэвіцкай сярэдняй школе для навучэнцаў былі арганізаваны спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе. Праведзенае мерапрыемства згуртавала дзяцей і зарадзіла энергіяй на ўвесь дзень.

 

 

згарнуць

"Здаровы я"

12.10.2024
разгарнуць

12 кастрычніка ў ДУА “Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень здароўя". Для навучэнцаў 1-5 класаў прайшла гульня-віктарына "Здаровы я". У ходзе мерапрыемства дзеці выказалі сваё стаўленне да здаровага ладу жыцця, малявалі малюнкі Для навучэнцаў 6-11 класаў прайшоў інфарм-дайджэст "Усё на здароўе". Навучэнцы ўспомнілі правілы здаровага харчавання, адказалі на пытанні тэсту, праслухалі міні-лекцыю ў якой вылучылі 10 карысных прадуктаў, якія павінны прысутнічаць у нашым рацыёне. У канцы мерапрыемства дзеці склалі збор правілаў "Здаровае і паўнацэннае харчаванне".

13.01.2024 у рамках акцыі «Міншчына спартыўная.Восень» ў ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» былі арганізаваныя спартыўныя спаборніцтвы “Весяліся, гуляй, але справу ведай”. Дзеці падцягваліся на турніках,выконвалі розныя фізічныя практыкаванні.

згарнуць

Шосты школьны дзень

05.10.2024
разгарнуць

У рамках шостага школьнага дня ў ДУА " Грыцэвіцкая сярэдняя школа прайшлі мерапрыемствы ў перыяд святкавання Дня настаўніка. Для вучняў малодшага школьнага ўзросту была арганізавана гутарка  “Прафесія настаўнік” у ходзе якой дзеці даведаліся аб прафесіі настаўніка, складалі прыказкі і прымаўкі пра настаўнікаў і адукацыю, збіралі пазл "настаўнік - гэта..."

Для вучняў 6-11 класаў Германовіч Ю.В. арганізавала круглы стол. У ходзе правядзення круглага стала "Я і школа" навучэнцы пашырылі веды аб гісторыі школы, абмеркавалі праекты “Мая школа ў будучым”, што спрыяла выхаванню пачуцця павагі і любві за сваю школу, яе традыцыям і гісторыі.

згарнуць

Я і сям'я

28.09.2024
разгарнуць

28 верасня ў рамках шостага школьнага дня для вучняў пачатковай школы была праведзена выстава малюнкаў "Прафесіі маіх бацькоў". Дзеці з задавальненнем расказалі пра тое, кім працуюць іх бацькі, адказалі на пытанні віктарыны, у гульнявой форме пазнаёміліся з рознай працоўнай дзейнасцю чалавека, аформілі выставу малюнкаў. У ходзе мерапрыемства вучні змаглі зазірнуць у дзіўны свет прафесій, што выхавала павагу да працы і розных прафесіях. Для вучняў 6-11 класаў была праведзена майстэрня зносін "Цяпло сямейнага ачага. У ходзе мерапрыемства раскрывалася для дзяцей роля сям'і ў жыцці кожнага чалавека. Разгледзелі сямейныя традыцыі. Напрыканцы мерапрыемства дзецям былі раздадзеныя памяткі пра сям'ю і сямейныя каштоўнасці

згарнуць

Дзень народнага адзінства

21.09.2024
разгарнуць

У рамках шостага школьнага дня ў ДУА " Грыцэвіцкая сярэдняя школа прайшлі мерапрыемствы ў перыяд святкавання Дня народнага адзінства. Для вучняў малодшага школьнага ўзросту была арганізавана выстава малюнкаў  “Мая Беларусь” у ходзе малявання навучэнцы імкнуліся адлюстраваць Беларусь у яе праявах.

Для вучняў 6-11 класаў Людміла Іванаўна Карсюк арганізавала круглы стол. У ходзе правядзення круглага стала "Беларусь учора, сёння, заўтра" навучэнцы пашырылі веды аб гісторыі беларускага народа, абмеркавалі падзеі сённяшняга дня і развіццё Беларусі ў найбліжэйшай будучыні. Мерапрыемства спрыяла выхаванню пачуцця гонару за сваю рэспубліку і свой народ, павазе да старэйшага пакалення.

згарнуць

Дзень здароўя

14.09.2024
“Быць здаровым – гэта здорава” – пад такім дэвізам прайшла гульня-віктарына для 1-5 класаў "Здаровы я". Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, чаму сёння модна прытрымлівацца здаровага ладу жыцця. Пагаварылі аб правілах здаровага харчавання, аб папулярных відах спорту, аб неабходнасці захавання рэжыму дня. З вучнячмі 6-11 класаў педагог сацыяльны Рабава І.М. правяла круглы стол “Здорава здароваму быць!”.
разгарнуць

Дзень беларускага пісьменства і друку

07.09.2024
разгарнуць

7 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню беларускага пісьменства і друку. Для навучэнцаў 1-5 класаў была праведзена гульня “Гэты цуд завецца кнігай”. Для навучэнцаў 6-10 класаў прайшла інрэлектуальная гульня "Свята беларускага пісьменства і друку.. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах "Хто аўтар верша?", "Даскажы слоўца", "Падбяры рыфму".

згарнуць