Мэта
Забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыі праз павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі кожнага навучэнца ў адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
Адзіная метадычная мэта
Удасканаленне работы педагагічнага калектыву па фарміраванні функцыянальнай граматнасці вучняў.
Задачы:
ажыццяўляць дзейсны кантроль за забеспячэннем бяспекі адукацыйнага працэсу, захаваннем здароўезберажэння ва ўрочны і пазаўрочны час;
забяспечыць якасць адукацыі праз прымяненне сучасных сродкаў камунікацыі, адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў пры правядзенні вучэбных заняткаў, эфектыўнасць навучання ў дапрофільнай групе на ІІ ступені навучання, павышанага ўзроўню вывучэння прадметаў на ІІІ ступені навучання, трансляцыю эфектыўнай педагагічнай практыкі ў сродках масавай інфармацыі;
павысіць узровень падрыхтоўкі высокаматываваных вучняў да прадметных алімпіяд і конкурсаў работ даследчага характару, творчых конкурсаў праз якасную арганізацыю правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых заняткаў і пазаўрочную дзейнасць;
удасканальваць дзейнасць па фарміраванні у навучэнцаў асноў здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцей праз выкарыстанне магчымасцей рэсурснага цэнтра;
прадоўжыць работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, інфармацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці, удасканаленне экалагічнага асяроддзя.