Апошні званок

25.05.2024

25 мая 2024 года ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка "Апошні званок".
Гэта традыцыйнае свята для выпускнікоў - заўсёды радаснае, хвалюючае і крыху сумнае. Час бяжыць няўмольна.Са словамі на дарогу і добрымі пажаданнямі звярнулася да выпускнікоў дырэктар школы Н.А.Аўдзей.
Павіншавалі навучэнцаў і ганаровыя госці: Гардзейчык Н.У., метадыст дзяржаўнай установы адукацыі "Клецкі раённы вучэбна-метадычны кабінет"; Гаравацкая А.А., старшыня Грыцэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта; Пішчык М.А., намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ " Грыцэвічы”. У сваю чаргу хлопцы падзякавалі ўсім настаўнікам, бацькам за ўдзел у іх школьным жыцці.