Дзень ведаў

02.09.2024
Традыцыйна да Дня ведаў, які адбыўся другога верасня, ў ДУА "Грыцэвіцкай сярэдняй школе Клецкага раёна" была арганізавана ўрачыстая лінейка. Дырэктар школы Аўдзей Н.А. і запрошаныя госці (Груша А. В. – першы намеснік начальніка Кецкага РАУС, Грынкевіч В.П. –кіраўнік справамі сельскага выканаўчага камітэту, Пішчык М.А. – намеснік начальнікапа ідэалагічнай рабоце ААА “Грыцэвічы”, Валерый Вячорка – настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла) павіншавалі навучэнцаў школы з новым навучальным годам, адзначыўшы, што вучэнне - нялёгкая, але радасная і займальная праца. Першакласнікам дырэктар школы ўручыла падарунак ад Прэзідэнта краіны — кнігу “Беларусь — наша Радзіма”, а наказ перад доўгай, у 11 гадоў, дарогай малыя атрымалі ад сваёй першай настаўніцы Святланы Мікалаеўны Чупак. Увогуле, слоў, важных, шчырых, было сказана ў гэты дзень нямала — і дзецям, і выпускнікам, і бацькам, і настаўнікам. А потым быў званок, яго па традыцыі далі адзінаццацікласніца і першакласнік — Дубіна Паліна . Няхай новы навучальны год стане для ўсіх яркім і плённым, няхай будзе напоўнены творчасцю, цікавымі і карыснымі зносінамі.