Міншчына спартыўная

07.09.2024
У рамках Міншчыны спартыўнай, для вучняў былі арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы “Вясёлыя эстафеты”. Мерапрыемства праходзіла на свежым паветры, на школьнай пляцоўцы. Дзеці спаборнічалі ў хуткасці, спрытнасці, меткасці і знаходлівасці. Праведзенае мерапрыемства садзейнічала ўмацаванню здароўя школьнікаў, развіццю цікавасці да заняткаў фізічнай культуры і спорту, выхаванню скарасных і сілавых якасцей, спрыту.