Шосты школьны дзень

07.09.2024
7 верасня ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" шосты школьны дзень быў прысвечаны Дню беларускага пісьменства і друку. Для навучэнцаў 1-5 класаў была праведзена гульня “Гэты цуд завецца кнігай”. Для навучэнцаў 6-10 класаў прайшла інрэлектуальная гульня "Свята беларускага пісьменства і друку.. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах "Хто аўтар верша?", "Даскажы слоўца", "Падбяры рыфму".