Дзень нараджэння БРПА

13.09.2024

13 верасня ў піянерскай дружыне ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» для вучняў 1-8 класаў адбылася ўрачыстая лінейка прысвечаная Дню нараджэння грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». З віншавальным словам да навучэнцаў звярнулася ветэран піянерскага руху Хмялеўская І. К. На свяце 10 навучэнцаў атрымалі запаветныя акцябрацкія зорачкі, піянерскія гальштукі. Урачыстая лінейка прайшла цікава і пазнавальна, усе піянеры актыўна ўдзельнічалі ў арганізацыі дадзенага мерапрыемства. Хочацца яшчэ раз павіншаваць усіх піянераў З Днём нараджэння ГА»БРПА"! Хай кожны ваш дзень будзе напоўнены цікавымі сустрэчамі, свежымі ідэямі і аптымізмам. Са святам, дарагая Піянерыя!