Шосты школьны дзень

14.09.2024
“Быць здаровым – гэта здорава” – пад такім дэвізам прайшла гульня-віктарына для 1-5 класаў "Здаровы я". Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, чаму сёння модна прытрымлівацца здаровага ладу жыцця. Пагаварылі аб правілах здаровага харчавання, аб папулярных відах спорту, аб неабходнасці захавання рэжыму дня. З вучнячмі 6-11 класаў педагог сацыяльны Рабава І.М. правяла круглы стол “Здорава здароваму быць!”. У рамках Міншчыны спартыўнай, вучні Грыцэвіцкай школы прынялі ўдзел у раённым фестывалі "Клецкія Забегі-2024". Каманда школы заняла трэцяе месца. Усе ўдзельнікі атрымалі пазітыўныя эмоцыі і станоўчыя ўражанні.