ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

17.09.2024
17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства, наймалодшае дзяржаўнае свята. У Грыцэвіцкай сярэдняй школе прайшлі тэматычныя яркія мерапрыемствы, а вучні 1-11 класаў прынялі самы актыўны ўдзел у іх. Так, у, прысвечаным Дню народнага адзінства, вучні пачатковых пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення дзяржаўнага свята "Дзень народнага адзінства" і яго значнасцю для нашага народа. Дзеці чыталі вершы аб нашай краіне, успомнілі прыказкі і пагаворкі аб сяброўстве, паўтарылі сімволіку нашай дзяржавы, нават малявалі малюнкі. Вучні старэйшых класаў яшчэ раз абмеркавалі падзеі ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе. Было пдкрэслена, што Дзень народнага адзінства найперш сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. Сапраўды, Дзень народнага адзінства выдаўся вельмі насычаным і запомніцца ўдзельнікам выдатнымі эмоцыямі і сілай адзінства, што аб'ядноўвае людзей!