Шосты школьны дзень

21.09.2024

 

У рамках шостага школьнага дня ў ДУА " Грыцэвіцкая сярэдняя школа прайшлі мерапрыемствы ў перыяд святкавання Дня народнага адзінства. Для вучняў малодшага школьнага ўзросту была арганізавана выстава малюнкаў  “Мая Беларусь” у ходзе малявання навучэнцы імкнуліся адлюстраваць Беларусь у яе праявах.

Для вучняў 6-11 класаў Людміла Іванаўна Карсюк арганізавала круглы стол. У ходзе правядзення круглага стала "Беларусь учора, сёння, заўтра" навучэнцы пашырылі веды аб гісторыі беларускага народа, абмеркавалі падзеі сённяшняга дня і развіццё Беларусі ў найбліжэйшай будучыні. Мерапрыемства спрыяла выхаванню пачуцця гонару за сваю рэспубліку і свой народ, павазе да старэйшага пакалення.

У рамках акцыі “Міншчыныа спартыўная.Восень”, вучні паўдзельнічалі ў спаборніцтвах “Адзінства і моц”. Старшакласнікі змагаліся ў перацягванні каната, паспыталі свае сілы ў армрэслінгу, падніманні гіры.