Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
31 кастрычнікаў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню грамадзяніна. Для вучняў пачатковай школы прайшлаі віктарына “Я ведаю сімволіку сваёй краіне”. Для вучняў сярэдняга і старэйшага звяна быў праведзены дыялог “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.Акрамя гэтага, ва ўстанове адукацыі працавалі аб`яднанні па інтарэсах “Умелыя ручкі”
згарнуцьЗ мэтай фарміравання асноў бяспечных паводзін 30 кастрычніка для вучняў малодшых класаў было арганізавана мерапрыемства «Падарожжа ў краіну Бяспекі» і гульня "У госці да светафору". Вучні сярэдняга звяна наведалі цэнтр бяспекі, дзе для іх была арганізавана гульня "Твая бяспека ў тваіх руках" Рабяты паўтарылі правілы паводзін у лесе, на вадзе, на дарозе, пагаварылі аб правілах абыходжання з агнём, паразважалі над тым, як пазбегнуць небяспечных сітуацый, успомнілі нумары тэлефонаў экстраных службаў. Мерапрыемствы прайшлі ў гульнявой форме. Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, успаміналі казачных герояў, якія парушалі правілы дарожнага руху, адказвалі на пытанні віктарыны, разбіралі розныя небяспечныя сітуацыі.
згарнуць
29 кастрычніка ў ДУА" Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна " прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню здароўя. Вучні пачатковай школы наведалі пазакласнае мерапрыемства"Здароўе – шлях да поспеху". Для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага звяна было праведзена прафілактычнае мерапрыемства "Сакрэты здароўя". Дзеці абмеркавалі тэму здаровага ладу жыцця. Хлопчыкам і дзяўчынкам прапаноўваліся вясёлыя конкурсы, творчыя заданні, загадкі, гульні. Дзеці дэманстравалі спрыт, кемлівасць, творчыя здольнасці.
згарнуць