Гісторыя школы

Гістарычная даведка

разгарнуць

Гістарычная  даведка 

   мм

У  “Памятнай  кнізе  Віленскай  навучальнай  акругі” на  1877  год  значыцца: “Грыцэвіцкае  народнае  вучылішча  Грыцэвіцкай  воласці” Слуцкага  ўезда Мінскай  губерні  размешчана  ў  сяле  Грыцэвічы, адкрыта  ў  1869  годзе, размешчана  ў  грамадскім  доме”

           Першым  настаўнікам  быў  Канстанцін  Міхайлавіч  Прагожа. Першым  законанастаўнікам  праваслаўнага  веравызнання  быў  святар  Іаан  Антонавіч  Малевіч. Перад  імперыялістычнай  вайной  у  Грыцэвіцкай  школе  навучалася 30  вучняў. Настаўнікам  працаваў  Юдзіцкі  К.В.  У 1924  годзе  ў  Грыцэвіцкай  школе  былі  адкрыты  5  і 6  класы. Пасля 1945  года  пры  Грыцэвіцкай  сямігадовай  школе  быў  адкрыты  філіял Клецкай  вячэрняй сярэдняй  школы  рабочай  моладзі, які  быў  ператвораны  ў  самастойную  агульнаадукацыйную  сярэднюю  школу.

         Першы  выпуск  Грыцэвіцкая  сярэдняя  школа зрабіла  ў  1948  годзе – 18 вучняў. Дырэктарам  быў  назначаны  Сячко  Віктар  Васільевіч, які  працаваў  на  гэтай  пасадзе  з 1948 па  1960  год.

1869-год заснавання

1947-Грыцэвіцкая сярэдняя школа

2005-установа адукацыі "Грыцэвіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна"

2011-Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна"

Сёння ў школе:

УСЯГО НАВУЧЭНЦАЎ-99

I-IV класы - 36

V-IX класы-54

X-XI класы-9С

 

Г І М Н

На  самым  ускрайку  вёскі

Пачуеш  наш  смех  вясёлы,

Пабачыш  нашы  бярозкі,

Тут – наша  школа.

Яе  заўжды  вылучалі

Творчыя  планы, знаходкі.

Людзьмі  вялікімі  ста

Тут  нашы  продкі.

                     Прыпеў:

Нібы  ў  пітомніку  гадаванцы,

 Нібы  хвалі  імклівай  рак

Найлепшай  школы  мы  выхаванцы,

Грыцэвіцкай  школы  мы  выпускнікі

Ты  нам і  сябра  першы,

Ты  і  суддзя  нам  строгі.

Табе  падарунак  найлепшы –

Нашы дарогі.

З  тваёй  дапамогай  рашаем

Жыццёвых  шляхоў  задачы.

Табе  мы – усе  прысвячаем

 Нашы  ўдачы. Прыпеў.

І  шляхам  мы  пройдзем  новым,

І  ўсе  разгадаем  загадкі.

Успомняць  і  нас  добрым  словам

Нашы  нашчадкі.

Школа – натхнення  крыніца,-

Будзь  нам  матуляй  любімай,

Каб  намі  змагла  ганарыцца

Наша  Радзіма. Прыпеў.

 

згарнуць

Традыцыі

разгарнуць

Дзень ведаў

Дзень ведаў – па-сапраўднаму радаснае свята, у яго чаканні знаходзяцца бацькі, дзеці, настаўнікі. 1 верасня пачынаецца адлік новага вучэбнага года, новых дасягненняў. Самымі галоўнымі прадстаўнікамі святочнай лінейкі з’яўляюцца першакласнікі, якія робяць крок у бок новага, цікавага і незвычайнага. З пачаткам навучальнага года прыбылі павіншаваць навучэнцаў ганаровыя госцію Сімвалам пачатку навучальнага года з’яўляецца першы званок. У навучальным годзе званок трымаюць першакласніца ў суправаджэнні вучня 11 класа.

IMG-ad877a8ace177a8aec31a22c6ea57933-V

IMG-dbfb9109d167090bdca66c2a78211fa0-V

 

Свята Багач

 Ва ўстанове адукацыі адзначаецца свята ўраджаю і сямейнага дабрабыту. Багач лічыцца часам збору ўраджаю, уборцы ільну. Пад час правядзення свята людзі выказваюць словы падзякі за ўраджай Святой Багародзіцы. Свята Багач суправаджаецца песнямі, сцэнкамі-дэманстрацыямі рэлігіёзнай накіраванасці, чытаннем вершаў пра Багародзіцу і яе ролю для праваслаўных прадстаўнікоў веры. 

IMG_20210928_134411_compress35

IMG_20210928_133011_compress84

Свята Масленіца

Установа адукацыі адзначае свята Масленіца. Навучэнцы прынімаюць уудзел у святочнай праграме, у рамках якой падрыхтаваны песні, танцы, інтэлектуальныя конкурсы, спартыу́ныя конкурсы. Таксама есць ярмарка, на якой кожны можа пачаставацца смачнымі блінцамі.

IMG-68d374567c74b0bd81b5e887b7db32b7-V

IMG-4da90ffaff460af143a3a92f780c8e84-V

Свята Пасха

Грыцэвіцкую сярэднюю школу наведаў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Навучэнцы школы падрыхтавалі выступленне да Вялікадня. З благаслаўленнем уладыкі пачаўся святочны канцэрт. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы і паказалі тэатралізаванае прадстаўленне аб момантах жыцця Ісуса Хрыста. Пасля завяршэння мерапрыемства епіскап Антоній падзякаваў навучэнцам за іх працу і артыстызм і падарыў усім шакаладныя сувеніры. Для працоўнага калектыва школы быў арганізаваны круглы стол, дзе можна было задаць уладыку свае пытанні.

IMG-7f3e704b6dbc56b54e105564f89ee0cc-V IMG-95aebed2bce47c69cf6f77040b982cf8-V

Апошні званок

 30 мая ва у́станове адукацыі звініць апошні званок. Для навучэнцау́ 11 класа гэта апошні званок у школе. На мерапрыемстве прысутнічаюць ганаровыя госці, якія звяртаюцца да навучэнцау́ з добрымі словамі.

IMG-eb35f431f9200a48a9da20964d599b85-V IMG-1f4e53407fd5e244d03d2e0ca923899a-V

Выпускны вечар

Ва ўстанове адукацыі праходзіць выпускны вечар. Ва ўрачыстай абстаноўцы выпускнікам ўручаюць атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. Да выпускнікоў з віншаваннямі звяртаюцца дырэктар школы, класны кіраўнік і бацькі. Вечар завяршаецца святочным канцэртам.

IMG-8655169bc6409edddf09fdc2ef598884-V IMG-b877e1461ca05d8e833598d075efd74b-V

згарнуць