ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад дырэктара Грыцэвіцкай
сярэдняй школы Клецкага раёна
ад 29.12.2023 № 300
План мерапрыемстваў
па супрацьдзеянні карупцыі
ў Дзяржаўнай установе адукацыі
“Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна”
на 2024 год
№ п/п |
Назва мерапрыемстваў |
Тэрмін выканання |
Выканаўцы |
Арганізацыйна-практычныя мерапрыемствы |
|||
1. |
Разгляд пытанняў выканання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй на аператыўных нарадах пры дырэктару |
апошні панядзелак месяца |
Аўдзей Н.А., Клімовіч А.С. |
2. |
Забяспечваць выкананне працоўнай і выканаўчай дысцыпліны ва ўстанове адукацыі. |
2024 |
Аўдзей Н.А. |
3. |
Праводзіць аналіз прапаноў і зваротаў грамадзян па пытаннях паступлення ва ўстанову адукацыі |
2024 |
Карсюк Г.М. |
4. |
Разглядаць звароты грамадзян, якія змяшчаюць факты карупцыі ва ўстанове адукацыі. Пры пацвярджэнні адпаведных фактаў уносіць прапановы аб прыцягненні вінаватых да адказнасці |
2024 |
Аўдзей Н.А. |
5. |
Арганізаваць правядзенне «гарачых» тэлефонных ліній у перыяд уступнай кампаніі ва ўстанове адукацыі з мэтай выяўлення магчымых парушэнняў пры прыёме і папярэджанні карупцыі |
2024 |
Аўдзей Н.А., Клімовіч А.С. |
6. |
Паведамляць ва ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама факты выяўлення карупцыі ва ўстанове адукацыі ў тэрміновым парадку |
2024 |
Аўдзей Н.А. |
7. |
Выкарыстоўваць тэлефоны «гарачай лініі» і «прамых» тэлефонных ліній з кіраўніцтвам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама, установы адукацыі з мэтай выяўлення фактаў вымагальніцтва, хабарніцтва і іншых праяў карупцыі, а таксама для больш актыўнага прыцягнення грамадскасці да барацьбы з дадзенымі правапарушэннямі. |
2024 |
члены камісіі |
8. |
Разглядаць пытанні безгаспадарчасці, нястачы, крадзяжоў з прыняццем канкрэтных мер рэагавання |
2024 |
члены камісіі |
9. |
Працягваць работу па выяўленні выпадкаў канфлікту інтарэсаў, дзе адным з бакоў з’яўляюцца асобы, якія займаюць пасады ва ўстанове адукацыі |
2024 |
члены камісіі |
10. |
Накіроўваць інфармацыю ў пракуратуру ў выпадку выяўлення звестак, якія ўказваюць на наяўнасць прыкмет карупцыйных правапарушэнняў і правапарушэнняў, што ствараюць умовы для карупцыі |
пры правядзенні праверак |
Аўдзей Н.А. |
11. |
Ажыццяўляць кантроль за арганізацыяй харчавання вучняў школы з мэтай недапушчэння фактаў карупцыі работнікамі харчблока |
2024 |
члены камісіі |
12. |
Праводзіць аналіз публікацый у СМІ аб фактах, якія маюць прыметы праяўлення карупцыі |
2024 |
члены камісіі |
13. |
Забяспечыць кантроль за дзейнасцю папячыцельскага савета ўстановы адукацыі, выключыць выпадкі збору наяўных грашовых сродкаў ва ўстанове адукацыі |
2024 |
Аўдзей Н.А. |
14. |
Распрацаваць План работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі на 2025 год |
да 30.12.2024 |
Аўдзей Н.А. |
Кадравае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне |
|||
15. |
Ажыццяўляць кантроль за арганізацыяй прыёму на работу ў строгай адпаведнасці са штатным раскладам установы адукацыі педагагічных работнікаў і абслуговага персаналу |
пастаянна |
Аўдзей Н.А. |
16. |
Знаёміць (пад роспіс) прынятых на работу службовых асоб і работнікаў установы адукацыі з патрабаваннямі нарматыўна прававых актаў аб адказнасці за карупцыю |
пастаянна |
Клімовіч А.С. |
17. |
Пры прыёме на работу накіроўваць запыты ў Клецкі РАУС для звестак аб прыцягненні да ўгалоўнай і адміністрацыйнай адказнасці работнікаў |
пастаянна |
Аўдзей Н.А. |
18. |
Прадастаўляць штогод дырэктару дэкларацыю аб даходах і маёмасці ва ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама |
штогод |
Аўдзей Н.А. |
19. |
Пры паступленні зваротаў праводзіць праверкі законнасці размеркавання прэмій і ўстанаўлення надбавак работнікам |
па меры паступлення |
камісія па размеркаванні матэрыяльна га стымулявання |
20. |
Праводзіць аператыўныя праверкі захавання працоўнай дысцыпліны з мэтай выяўлення і папярэджвання ўтойвання фактаў парушэнняў правіл ўнутранага працоўнага распарадку, выключэння выпадкаў пакрыцця парушальнікаў дысцыпліны |
пастаянна |
Аўдзей Н.А., Клімовіч А.С. |
21.
|
Фарміраваць спісы экзаменацыйных камісій з улікам прафесійных, дзелавых і маральных якасцей кандыдатаў |
штогод |
Клімовіч А.С. |
22. |
Разглядаць на сходах з працоўным калектывам установы адукацыі пытанні аб рабоце па выкананні антыкарупцыйнага заканадаўства |
2024 |
Аўдзей Н.А. |
23. |
Узаемадзейнічаць з пярвічнымі арганізацыямі грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” па правядзенні інфармацыйна-растлумачальнай работы сярод вучняў і іх бацькоў. |
пастаянна |
Аўдзей Н.А. |
24. |
Разгляд пытанняў антыкарупцыйнай накіраванасці на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі. |
пастаянна |
члены камісіі |
Работа з вучнямі, законнымі прадстаўнікамі вучняў |
|||
25. |
Праводзіць цыклы заняткаў прававых ведаў, класных і інфармацыйных гадзін, прысвечаных фарміраванню антыкарупцыйнай асветы |
1 раз у чвэрць |
Клімовіч А.С. |
26. |
Арганізаваць мерапрыемствы у рамках правядзення Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй |
снежань 2024 |
Клімовіч А.С. |
Кантрольныя мерапрыемствы |
|||
27. |
Ажыццяўляць пастаянны кантроль за рэалізацыяй прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў ва ўстанове адукацыі |
пастаянна |
члены камісіі |
28. |
Забяспечваць належны прапускны рэжым, наяўнасць сістэмы рэгістрацыі ўноса і вынаса з тэрыторыі ўстановы адукацыі матэрыяльных каштоўнасцей |
пастаянна |
члены камісіі |
Пасяджэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі на 2024 год |
|||
1. |
1. Аб удасканаленні арганізацыі і правядзення выпускных экзаменаў за перыяд навучання і выхавання на ўзроўні агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі і правільнасцю выдачы адпаведных дакументаў. Вызначэнне адказнасці службовых асоб, якія прыцягваюцца да падрыхтоўкі і правядзення экзаменаў за неналежнае выкананне абавязкаў і злоўжыванне службовага палажэння. 2. Аб стане і правядзенні работы ў сферы супрацьдзеяння карупцыі ў першым паўгоддзі 2024 года. |
10.06.2024 |
Аўдзей Н.А., члены камісіі |
2. |
Аб выніках работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі і аб прымаемых мерах па папярэджванні карупцыйных правапарушэнняў у сферы адукацыі за 2024 год
|
23.12.2024 |
Аўдзей Н.А., члены камісіі |
Заўвага: план падлягае карэкціроўцы ў выпадку паступлення рэкамендацый кантралюючых, надзорных і вышэйстаячых дзяржаўных органаў.