Валанцёр - гэта не прафесія, а жаданне ад чыстага сэрца дапамагаць людзям - гэта пакліканне, бо нават самая маленькая дапамога можа зрабіць свет дабрэй! Валанцёрскі рух "Добрае Сэрца" аказвае пасільную дапамогу ветэранам вайны, сваім аднагодкам з абмежаванымі магчымасцямі, наводзяць парадак на зямлі, высаджваюць кветкі і дрэвы і г.д. І робяць гэта абсалютна бязвыплатна, прыносячы людзям радасць.
Мэта валанцёрскага руху: аб'яднання вучняў для сумеснага ўдзелу ў розных відах сацыяльна значнай дзейнасці: прапагандзе ЗЛЖ, прафілактыцы шкодных звычак, аказання дапамогі сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва, удзелу ў правядзенні акцый і мерапрыемстваў, дзе патрабуецца валанцёрская дапамога, у Дзяржаўнай установе адукацыі “ Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" быў створаны валанцёрскі атрад «Добрае Сэрца».
Асноўнымі задачамі былі вызначаны:
- стварэнне ўмоў для развіцця валанцёрскага руху ў школе як адной з форм занятасці;
- навучанне навыкам работы з равеснікамі, арганізацыі і правядзення розных дабрачынных і прафілактычных мерапрыемстваў, удасканаленне арганізатарскіх здольнасцей;
- стварэнне ўмоў для фарміравання ўстойлівых сацыяльных установак, як у саміх валанцёраў, так і ў падлеткаў, якія залучаюцца ў масавыя мерапрыемствы сацыяльнай накіраванасці;
ЗАПАВЕДЫ ВАЛАНЦЁРАЎ
- будзьце адказныя ў адносінах адзін з адным;
- будзьце сумленнымі, шчырымі і добразычлівымі, усміхайцеся адзін аднаму;
- не бярыце на сябе невыканальных абяцанняў;
- шчыра цікаўцеся іншымі людзьмі;
- памятайце, што імя чалавека - гэта самы салодкі і важны для яго гук на любой мове;
- імкнецеся, каб людзі былі рады зрабіць тое, што Вы ім прапануеце.