Аналіз работы ўстановы адукацыі за 2022/2023 навучальны год
Асноўнымі дакументамі, якімі кіраваўся педагагічны калектыў установы адукацыі, з’яўляюцца Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Дзяржаўная праграма “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021-2025 гады, зацверджаная Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 29.01.2021 № 57.
У 2022/2023 навучальным годзе дзейнасць педагагічнага калектыву Дзяржаўнай установы адукацыі
“Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” была накіравана на забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыі праз павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі кожнага навучэнца ў адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
Ажыццяўляўся дзейсны кантроль за забеспячэннем бяспекі адукацыйнага працэсу, захаваннем здароўезберажэння ва ўрочны і пазаўрочны час.
Праводзілася мэтанакіраваная работа з высокаматываванымі вучнямі па падрыхтоўцы да прадметных алімпіяд і конкурсаў даследчых работ праз якасную арганізацыю правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых заняткаў і пазаўрочную дзейнасць.
Вялікая ўвага ўдзялялася фарміраванню ў навучэнцаў асноў здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцей праз выкарыстанне магчымасцей рэсурснага цэнтра.
Прадоўжана работа па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці, удасканаленне экалагічнага асяроддзя.
З задачамі, пастаўленымі на 2022/2023 навучальны год, калектыў у асноўным справіўся.
У 2022/2023 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала ў рэжыме 6-дзённага школьнага тыдня і 5-дзённага вучэбнага, існавала 11 класаў-камплектаў, у якіх на канец навучальнага года было 99 навучэнцаў, на 15 больш, чым у мінулым навучальным годзе, з іх:
на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі – 36 вучняў (2021/2022 навучальны год, 2020/2021 – 29);
на ІІ ступені – 54 (2021/2022 навучальны год – 46, 2020/2021 – 48);
на ІІІ ступені – 9 (2021/2022 навучальны год – 9, 2020/2021 – 8 вучняў).
Сярэдняя напаўняльнасць класаў складала: І-ІV класы – 9 вучняў, V-ІХ класы – 10,8 вучняў, Х-ХІ класы – 4,5 вучняў. Сярэдняя напаўняльнасць па школе складала 9 вучняў.
У 2022/2023 навучальным годзе адукацыйны працэс ажыццяўлялі 24 настаўнікі, з іх 3 сумяшчальнікі. 20 мелі вышэйшую адукацыю, 4 сярэднюю спецыяльную. 9 педагогаў маюць (37,5%) вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю,10 (41,7%) – першую, 3 (12,5%) – другую, 2 (8,3%) – без катэгорыі.
Па выніках 2022/2023 навучальнага года ў школе няма вучняў, якія б займаліся на 1-2 балы (нізкі ўзровень). Параўнальны аналіз вучэбных дасягненняў вучняў за апошнія гады паказаў, што ў цэлым назіраецца станоўчая дынаміка. Сярэдні бал па ўстанове адукацыі складае 7,2 (у мінулым годзе 7,2), якасць ведаў – 92,4% (у мінулым годзе – 95,7%).
На працягу апошніх гадоў адзначаецца тэндэнцыя засваення вучэбнага матэрыялу на сярэднім і дастатковым узроўнях адпаведна 32,9 і 50% (2021/2022 – 29,9 і 58,2% ).
Вызначана навучанасць вучняў па прадметах: дастаткова нізкі сярэдні бал на ІІ ступені навучання па фізіцы (5,7) і матэматыцы (6,0), на ІІІ ступені навучання – па фізіцы (6,0) і матэматыцы (6,3), што абумоўлена складанасцю дадзеных прадметаў.
У 2022/2023 навучальным годзе было арганізавана правядзенне 26 факультатыўных заняткаў. Вызначаны розныя накірункі заняткаў: прадметны – 13, агульнаразвіваючы – 5, выхаваўчы – 8. Факультатыўныя заняткі наведвалі 97,5% вучняў (у мінулым годзе 88,1%), 3 вучні VІІІ класа, 4 вучні Х класа не наведвалі факультатыўныя заняткі, так як вывучалі прадметы “Англійская мова”, “Матэматыка” і “Фізіка” на павышаным узроўні.
У другім этапе рэспубліканскай алімпіяды прынялі ўдзел 10 вучняў: 1 вучань з VIII класа, 3 вучні ( з іх 2 па двух прадметах) з ІХ класа, 3 вучні (з іх 2 па двух прадметах) з Х класа. Вучні прынялі ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па 8 вучэбных прадметах: геаграфіі – 1 вучань, фізіцы – 1 вучань, грамадазнаўстве – 1 вучань, фізічнай культуры і здароўі – 2 вучні, беларускай мове і літаратуры – 1 вучань, біялогіі – 1 вучань, матэматыцы – 2 вучні, абслуговай працы – 1 вучань. (2018/2019 – 4 вучні, 2019/2020 – 6 вучняў, 2020/2021 – 6 вучняў, 2021/2022 – 5 вучняў).
Вучні занялі 1 прызавое месца:
2 месца (Дыплом ІІ ступені) – 1 вучань – Дубіна Паліна, ІХ клас – фізічная культура і здароўе (настаўнік Іванейчык В.А.).
У другім этапе алімпіяды “Таленавітыя дзеці” прымалі ўдзел 4 вучні школы, што складае 20% ад колькасці вучняў ІІІ-ІV класаў (мінулы год – 25 %, 2020/2021 – 15,4%, 2019/2020 – 23,5%). Па матэматыцы вучні не прымалі ўдзел у другім этапе алімпіяды, так як не набралі 50% ад максімальнай колькасці балаў у першым этапе алімпіяды.
Вучаніца ІІІ класа паказала высокі ўзровень падрыхтоўкі па беларускай мове (71,7%) выканання заданняў, дыплом ІІ ступені, настаўніца Чупак С.М. Вучань ІV класа паказаў высокі ўзровень падрыхтоўкі па рускай мове (94,9%) выканання заданняў, дыплом ІІ ступені, настаўніца Мінец Н.І.).
У алімпіядах вучняў сярэдняга звяна прынялі ўдзел 15 вучняў Вучні прынялі ўдзел у алімпіядах па 8 вучэбных прадметах, занялі 1 прызавое месца: Сакалоўская Ксенія, VІІІ клас – абслуговая праца (настаўніца Васько Н.І.).
Уся сацыяльная, выхаваўчая і ідэалагічная работа ва ўстанове адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе была накіравана на стварэнне ўмоў для захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў, забеспячэння гатоўнасці выпускнікоў да ўсвядомленага прафесійнага выбару, усебаковага развіцця маральных асноў асобы, выхаванне грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны, гатовага да самастойнага жыцця і працы, які валодае маральнай, эстэтычнай і этычнай культурай, здольнага да самаразвіцця і самарэалізацыі.
Школа падтрымлівае супрацоўніцтва з мясцовым сельскім клубам, Грыцэвіцкім сельскім саветам,
амбулаторыяй, Грыцэвіцкай участковай бальніцай, царквой, са Слуцкай епархіяй.
Прааналізаваўшы работу ўстановы адукацыі за 2022/2023 навучальны год, можна даць здавальняючую ацэнку работы калектыву ў цэлым. Зыходзячы з выяўленых праблем і недахопаў дзейнасці ўстановы адукацыі, педагагічны калектыў на 2023/2024 навучальны год ставіць перад сабой галоўную мэту і задачы.
Мэта. Забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыі праз павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі кожнага навучэнца ў адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
Задачы:
ажыццяўляць дзейсны кантроль за забеспячэннем бяспекі адукацыйнага працэсу, захаваннем здароўезберажэння ва ўрочны і пазаўрочны час;
забяспечыць рэзультатыўную падрыхтоўку высокаматываваных вучняў да прадметных алімпіяд і конкурсаў даследчых работ праз якасную арганізацыю правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых заняткаў і пазаўрочную дзейнасць;
працягнуць дзейнасць па фарміраванні у навучэнцаў асноў здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцей праз выкарыстанне магчымасцей рэсурснага цэнтра;
прадоўжыць работу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці, удасканаленне экалагічнага асяроддзя.