Мэта. Забеспячэнне даступнасці і якасці адукацыі праз павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі кожнага навучэнца ў адпаведнасці з запатрабаваннямі грамадства, адукацыйнымі запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
Задачы:
ажыццяўляць дзейсны кантроль за забеспячэннем бяспекі адукацыйнага працэсу, захаваннем здароўезберажэння ва ўрочны і пазаўрочны час;
забяспечыць рэзультатыўную падрыхтоўку высокаматываваных вучняў да прадметных алімпіяд і конкурсаў даследчых работ праз якасную арганізацыю правядзення вучэбных, факультатыўных, стымулюючых заняткаў і пазаўрочную дзейнасць;
працягнуць дзейнасць па фарміраванні у навучэнцаў асноў здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, духоўна-маральных каштоўнасцей праз рэалізацыю інавацыйнага праекта, выкарыстанне магчымасцей рэсурснага цэнтра;
прадоўжыць работу па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі праз развіццё пазабюджэтнай дзейнасці, удасканаленне экалагічнага асяроддзя.