Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Упраўленне па адукацыі, спорце и турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна»
Мэта: садзеянне працэсу навучання і выхавання вучняў, ажыццяўленне інфармацыйнага суправаджэння адукацыйнага працэс
Задачы:
Графік работы школьнай бібліятэкі
на 2023/2024 навучальны год
Дні тыдня |
Час работы |
Аўторак
|
9.00- 13.00 |
Серада
|
9.00-13.00 |
Чацвер
|
9.00-13.00
|
Пятніца
|
9.00-13.00
|
Субота
|
9.00 -13.00 |
Бібліятэка - структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі, закліканае садзейнічаць навучанню і выхаванню навучэнцаў, удасканальваць інфармацыйную кампетэнтнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу, а таксама прафесійна развіваць педагагічныя кадры. Школьная бібліятэка аказвае вучэбна-метадычную дапамогу педагогам школы пры падрыхтоўцы да ўрокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў, дае магчымасць адбору літаратуры, забяспечвае ўмовы для работы ў чытальнай зале, у пошуку і апрацоўцы інфармацыі, садзейнічае забеспячэнню якаснага адукацыйнага працэсу.
ХХХ Дзень беларускага пісьменства
04.09.2023
У рамках ХХХ дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы для вучняў школы была арганізавана выстава “Беларуская кніга для вас!”, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы і культуры.
14 верасня ў час правядзення мерапрыемства “Моц Беларусі ў адзінстве народа” бібліятэкар школы пазнаёміла вучняў з кніжнай выставай “У адзінстве – наша сіла”. Яна адзначыла, што святкаванне Дня народнага адзінства 17 верасня - гэта даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Вялікую цікавасць у вучняў выклікала кніга У. Ліхадзедава “17 верасня - Дзень народнага адзінства”
15 верасня - Дзень бібліятэк
У гэты дзень была праведзена экскурсія ў бібліятэку для вучняў 1 класа “Рады мы всегда гостям,приглашаем в гости к нам”. Рабят сустрэлі казачныя героі. Бібліятэкар расказала вучням аб гісторыі ўзнікнення кнігі. А казачныя героі паказалі дом і расказалі ,дзе і як жывуць кнігі. Асаблівую ўвагу звярнулі на правілы карыстання кнігамі.
Школа Актыўнага Грамадзяніна
28.09.2023
У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" адбылося ўрастыстае ўручэнне кнігі “Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет
13 кастрычніка да 110 -годдзя з дня нараджэння Эдзі Агняцвет бібліятэка падрыхтавала для вучняў 3-4 класаў займальны агляд "Наш добры сябра - Эдзі Агняцвет”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар паведаміла дзецям аб жыцці і творчасці беларускай паэтэсы. Усе разам чыталі вершы, слухалі песні, пабылі ў ролі "грамацеяў”, паспрабаваўшы выправіць памылкі ў юмарыстычным вершы. Кніжны агляд ля выставы ўпэўніў юных чытачоў у тым, што на старонках кніг Э.Агняцвет многа сонца, дабрыні, бесклапотнага дзіцячага смеху і жартаў.
23 кастрычніка- МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ШКОЛЬНЫХ БІБЛІЯТЭК
Штогод у чацвёрты панядзелак кастрычніка ў шматлікіх краінах свету адзначаюць Міжнародны дзень школьных біблятэк.У 2023 годзе гэтая дата прыпадае на 23 кастрычніка. З інціцыятывай аб стварэнні і правядзенні свята ў 1999 годзе выступіла ЮНЕСКА. Упершыню яго абвясціў прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі школьных бібліятэк.
23 кастрычніка ў школьнай бібліятэцы для вучняў 5- 6 класаў была праведзена літаратурная гульня "Будзем з кнігай мы дружыць". У час правядзення гульні дзеці даведаліся, што кнігі бываюць розныя: вясёлыя і сумныя, пазнавальныя і казачныя. На працягу ўсяго мерапрыемства вучні актыўна адгадвалі загадкі, збіралі казкі, удзельнічалі ў гульнях "Адгадай казачнага героя", "Чый прадмет, з якой кнігі", адказвалі на пытанні казачнай віктарыны.
З 23 кастрычніка ў бібліятэцы дзейнічае выстава кніг "Кніга - крыніца мудрасці" для вучняў 1-7 класаў.
9 лістапада прайшла выстава "Я,энергія і навакольнае асяроддзе"
Акцыя "Тры дзясяткі добрых спраў"
11 снежня ў ДУА «Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна» ў рамках акцыі «Тры дзясяткі добрых спраў» навучэнцы 6 класа асвойвалі навыкі дробнага рамонту кніг і дзіцячых часопісаў. Рабяты з задавальненнем і вялікай адказнасцю займаліся рэстаўрацыяй для таго, каб кнігі зноў цешылі сваіх чытачоў. Усе вельмі старанна і акуратна падклеілі старонкі, прывялі ў парадак вокладкі кніг, якія мелі патрэбу ў рамонце.
Інфармацыйная гадзіна «Мой выбар - адказнасць і самакантроль»
14 снежня прайшла інфармацыйная гадзіна «Мой выбар - адказнасць і самакантроль» для навучэнцаў бібліятэкар школы падрыхтавала выстаўку кніг "Вучуся быць грамадзянінам", яна пазнаёміла з асноўнымі паняццямі,якія выкарыстоўваюцца ў юрыдычнай практыцы абароны правоў дзяцей, расказала, як правы дзіцяці адлюстроўваюцца ў нашым заканадаўстве.
Школа Актыўнага Грамадзяніна
21.12.2023
21 снежня ў ДУА “Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна” быў праведзены праект ШАГ для навучэнцаў 8-11 класаў на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага”. .Са словам да навучэнцаў звярнулася загадчык дома культуры аг. Грыцэвічы Аляксейчык Л.М., якая расказала навучэнцам аб дзеячах культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, Людміла Мікалаеўна, уручыла навучэнцам школы падарункавае выданне "Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
Кніжная выстава "Гістарычная памяць - шлях у будучае"
06.01.2024
Літаратурна-гульнявая гадзіна , прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння В.Біянкі “Лясныя казкі Віталія Біянкі”
17 лютага ў школьнай бібліятэцы ў шосты школьны дзень прайшла літаратурна-гульнявая гадзіна , прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння В.Біянкі “Лясныя казкі Віталія Біянкі”для вучняў 1-5 класаў. Яго ўдзельнікі пазнаёміліся з кароткай біяграфіяй пісьменніка, паслухалі літаратурны агляд яго твораў, адказалі на пытанні віктарыны "Птушыная сталовая", пагулялі ў гульні "Чыя сляды?" і «Чый гэта хвост?».У канцы мерапрыемства бібліятэкар прачытала ўслых урывак з апавядання В.Біянкі “Блакітны звярок”, а дзеці адгадалі назву гэтага звярка. Праінсцэніравалі невялікія эпізоды з твораў В.Біянкі. Мерапрыемства дапоўніла кніжная выстаўка “Лясны казачнік Віталь Біянкі".
23 сакавіка ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў шосты школьны дзень у бібліятэцы для навучэнцаў 1-5 класаў было арганізавана і праведзена мерапрыемства "Будзь здаровая,кніга!".Падчас правядзення мерапрыемства дзеці адабралі кнігі, якія мелі патрэбу ў дапамозе (у «лячэнні»). Такіх аказалася няшмат; вучні падклеілі іх, абнавілі вокладкі, сцерлі надпісы, вырабілі закладкі. "Вылечаныя" кнігі размясцілі на палічцы ў школьнай бібліятэцы.