«Традыцыі роду і сям’і ў духоўным станаўленні асобы»

16.09.2020

16 верасня ў рамках дэкады па духоўна-маральнаму выхаванню прайшоў круглы стол «Традыцыі роду і сям'і і ў духоўным станаўленні асобы». На занятку прысутнічалі навучэнцы 9-11 класаў, праводзіла яго кіраўнік рэсурснага цэнтра па духоўна-маральнаму выхаванню Цап Т.М.

Галоўная ўвага на выхаваўчым занятку надавалася фарміраванню ў вучняў ўяўлення аб хрысціянскай сям'і, аб праваслаўных традыцыях і сямейных каштоўнасцях.

Занятак праходзіў у выглядзе круглага стала-разважання, суправаджаўся прэзентацыяй. Навучэнцы слухалі аповяд пра традыцыі ў сем'ях мінулых стагоддзяў, аб правілах жыцця, выкананне якіх вядзе да ўзаемаразумення, адказвалі на пытанні, разважалі на тэму каштоўнасцяў сям'і. Актыўна прымалі ўдзел у складанні спісу каштоўнасцяў шчаслівай сям'і, паказвалі цікавыя фатаграфіі з сямейнага альбома.