Еўрапейскі тыдзень мабільнасці

17.09.2020

Амаль кожны сельскі жыхар выкарыстоўвае ровар не толькі для катання, але і як асноўны сродак перамяшчэння. Сёння многія краіны надаюць вялікую ўвагу экалагічным праблемам. Імкнучыся знізіць узровень загазаванасці паветра ў населеных пунктах, улады пераконваюць людзей радзей карыстацца аўтамабілямі і грамадскім транспартам і перасаджвацца на ровары. Амаль кожны сельскі жыхар выкарыстоўвае ровар не толькі для катання, але і як асноўны сродак перамяшчэння. У школе сярод вучняў 5-11 класаў правялі апытанне «Я аддаю перавагу ровару, таму што...». Большасць хлопцаў адказалі:

- што гэта значыць ЗЛЖ;

- катанне на ровары дапамагае трымаць сябе ў добрай фізічнай форме;

- добры сродак перамяшчэнне, якое не патрабуе вялікіх выдаткаў.