1 верасня

01.09.2020

Дзень ведаў - сапраўднае свята для ўсіх настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў, свята хвалюючае, жаданае, светлае. Нягледзячы на капрызы надвор'я, святочным і цудоўным быў настрой ва ўсіх тых, хто прыйшоў вераснёўскую школьную лінейку. Галоўнымі героямі сталі, вядома ж, першакласнікі. Яны больш за ўсіх хваляваліся, бо ўпершыню стаяць на падобным мерапрыемстве нараўне са старшакласнікамі, і ім усё ўвагу: падарункі-кнігі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Гонар уручыць малышам кнігу-выпала дырэктару Грыцэвіцкай школы Н. А. Аўдзей. З пачаткам навучальнага года віншавалі рабят ганаровыя госці - старшыня Клецкага райвыканкама А.М. Ладыга, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму А.М. Клімовіч, старшыня Грыцэвіцкага сельскага савета І.А. Галубовіч і дырэктар ААТ "Грыцэвічы" А.В. Лепцюк. Кожны навучальны год пачынаецца з рытуалу першага званка. І на гэты раз ён разбудзіў школьны двор. Званок трымала ў руцэ першакласніца ў суправаджэнні вучня 11 класа Ленкаўца Уладзіслава. Потым вучні накіраваліся ў класы на першы ўрок ведаў пад назвай, прысвечаны Году малой радзімы.