Тыдзень спорту і здароўя

07.09.2020

Тыдзень спорту і здароўя ў школе адкрылі спаборніцтвы па валейболе. Ужо ў размінцы хлопцы паказалі, што ўсе настроеныя на перамогу і гатовыя змагацца за кожны бал. Падчас гульні кожны рознымі спосабамі і не даваў ўпасці мячу на сваёй пляцоўцы. Галоўнай задачай для ўдзельнікаў было не памыліцца пры прыёме мяча і падаць такім чынам, каб супернік не змог адбіць. Хлопцы стараліся быць спакойнымі, не спяшацца і не дапускаць памылак. Дакладныя падачы і стрыманыя мяккія падманныя хады-вось чым быў напоўнены матч за прызавое месца. Навучэнцы атрымалі зарад бадзёрасці, масу станоўчых эмоцый, а таксама ўмацавалі камандны дух.