Шосты школьны дзень

19.09.2020

19 верасня 2020 года ў рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі праведзены мерапрыемствы, звязаныя адной тэматыкай "Родная старонка". Для вучняў 1-5 класаў Рамашка Л.У. правяла завочную экскурсію "Мой родны куток". На мерапрыемстве вучні прагледзелі відэаролік з гістарычнымі месцамі нашага раённага цэнтра, пасля прагляду якога быў прапанаваны крыжаванка "Мой горад". З вучнямі 6-9 класаў Емяльянава А. Р. правяла гульню-віктарыну "Беларусь у маім сэрцы". Па выніках мерапрыемства навучэнцы паўтарылі гістарычную спадчыну нашай краіны і атрымалі масу станоўчых эмоцый. У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" навучэнцы школы паўдзельнічалі ў школьнай акцыі "Мой лепшы сябар-ровар" і ў раённых спаборніцтвах па шахматах.