Дзень настаўніка

03.10.2020

У ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшла святочная праграма "Для вас, любімы мой настаўнік!" . Усмешкі, радасць яднання вучняў і настаўнікаў, панавалі ў зале. Прысутныя атрымалі вялікі эмацыйны зарад і велізарнае задавальненне ад праведзенага мерапрыемства. У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" навучэнцы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Вясёлая атмасфера, азарт і камандны дух панавалі ў спартыўнай зале. У гэты ж дзень настаўнікі і навучэнцы правялі акцыю "Не забыты сваім калектывам". Гэта яшчэ адна нагода выказаць сваю падзяку, увагу, клопат, падтрымку і павагу - у іх так маюць патрэбу тыя, хто так шмат зрабіла для нас.