Акцыя «Пешаход!»

09.10.2020

У перыяд часу з 2 па 12 кастрычніка 2020 года ДАІ праводзіць прафілактычную акцыю "Пешаход!». Аналіз аварыйнасці паказвае, што з надыходам асенне-зімовага перыяду і скарачэннем працягласці светлавога дня ўзрастае верагоднасць здзяйснення ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў. Асноўнымі прычынамі такіх ДТЗ з'яўляюцца адсутнасць пры руху ў цёмны час сутак флікераў, пераход праезджай часткі па-за ўстаноўленым месцам, парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў, асабліва ў гарадах і буйных населеных пунктах. У рамках акцыі, супрацоўнік ДАІ Плешэвіч Д.Р правёў гутарку з супрацоўнікамі Грыцэвіцкай сярэдняй школы, нагадаў аб правілах паводзін на дарозе, а таксама аб  адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху.