Шосты школьны дзень

17.10.2020

17 кастрычніка  2020 года ў рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі праведзены мерапрыемствы, звязаныя адной тэматыкай “Экалагічная старонка”.  З вучнямі  1-5 класаў  Мінец Н.І. правяла пазнавальна-інтэлектуальную гульню “З прыродай на ВЫ”. Навучэнцы даведаліся шмат цікавых і займальных фактаў з жыцця прыроды. У выглядзе гульні замацавалі правілы паводзін у прыродзе.   Вучні 6-9 класаў  прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме “Экалогія вакол нас”.

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень”  вучні 1-9 класаў з  Іванейчыкам В.А.  арганізавалі і правялі спартыўную гульню “Снайпер”.