Педагагічны марафон

20.10.2020

20 кастрычніка ў рамках Дня школьных бібліятэкараў былі праведзены наступныя мерапрыемствы: выстава-рэклама “Свет прафесій”, інфармацыйная хвіліна “Яны запатрабаваны ў рэгіёне”, дыспут “Я выбіраю прафесію”.

Для навучэнцаў школы была прапанавана выстава кніг “Свет прафесій”. Мэта выставы: зацікавіць вучняў у выбары прафесіі. Асаблівая ўвага надзяляецца літаратуры з серыі “Маленькі прафесар”, якая ў навукова-папулярнай форме расказвае пра розныя прафесіі.

У час правядзення інфармацыйнай хвіліны “Яны запатрабаваны ў нашым рэгіёне” значная ўвага надзялялася тэме “Маё прафесійнае будучае”. Вучні мелі магчымасць адказаць на пытанні анкеты “Я выбіраю прафесію” і пазнаёміцца з прафесіямі, якія запатрабаваны ў рэгіёне.

Дыспут “Я выбіраю прафесію” быў арганізаваны для вучняў 9 класа, таму што выбар будучай прафесіі – гэта адна з галоўных праблем, якая стаіць перад кожным навучэнцам і яго бацькамі, Мэта дыспута: выяўленне вучнямі сваёй прафесійнай накіраванасці. У час правядзення дыспута вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з трыма спосабамі выбару прафесіі. Дыспутанты выказвалі свае меркаванні “за” ці “супраць” такога спосабу, адстайвалі свій пункт погляду.

У ходзе Дня настаўнікаў-прадметнікаў настаўнікамі былі праведзены адкрытыя міні-ўрокі.

На ўроку нямецкай мовы ў 11 класе па тэме “Выбар прафесіі”  была прадстаўлена прэзентацыя з заданнямі, па працягу ўрока вучні выказвалі свае думкі аб значнасці  ведання  замежнай мовы ў выбары прафесіі.

Кожны чалавек задумваецца над сваім прафесійным вызначэннем, на такім шляху знаходзяцца і вучні 9 класа, таму на ўроку беларускай літаратуры па тэме “Сачыненне-разважанне “Вобраз князя Вітаўта ў Пахвале…” і ў “Песні пра зубра” на этапе падвядзення вынікаў была арганізавана гутарка на тэму “Выбар прафесіі”. Вучні знаёміліся з прыёмамі выбару прафесіі.

Быў праведзены ўрок геаграфіі ў 7 класе па тэме “Атлантычны і Паўночны ледавіты акіяны”. Сфарміравана ўялеўленне аб прафесіях акіянолагаў, дайвераў, рыбакоў. На працягу ўрока дэманстравалася прэзентацыя з фотаздымкамі людзей “марскіх” прафесій. У канцы ўрока быў паказаны відэаролік аб вывучэнні акіянаў знакамітым вучоным акіянолагам Жакам-Іў Кусто.