Педагагічны марафон

21.10.2020

21 кастрычніка ў рамках Педагагічнага марафону ў Дзень маладых педагогаў была праведзена метадычная гадзіна «Teachers Teach Teachers», на якой разглядалася методыка правядзення бацькоўскага сходу, трэнінгу і ролевай гульні.

Майстар-клас бацькоўскага сходу «Свет прафесій, або якія дзверы адчыніць?» пачынаўся салодкімі пачастункамі, да якіх былі прымацаваны загадкі, якія дазваляюць прадставіць, які разнастайны свет прафесій. Працуючы ў парах, неабходна было ўпісаць у генеалагічнае дрэва прафесіі сваіх сваякоў, сфармуляваць не менш за пяць памылак, якія могуць быць дапушчаны падлеткамі пры выбары прафесіі.

На мерапрыемстве вядучы паказаў, як актуалізаваць веды аб прафесіях пры дапамозе ролевай гульні «Марсіянін».

З маладымі педагогамі быў праведзены трэнінг «Адзін дзень з жыцця ...», на якім паказалі адзін з варыянтаў правядзення трэнінгаў па прафарыентацыі. Маладыя педагогі яшчэ раз пераканаліся, што трэнінг дапамагае вызначыць, наколькі добра дзеці ўяўляюць сабе працоўны працэс, наколькі яны здольныя працаваць у калектыве. Для работы ў класе маладым спецыялістам былі ўручаны памяткі па прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.