ШАГ

22.10.2020
22 кастрычніка 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання «Школа актыўнага грамадзяніна». Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 8-11 класаў. Адкрыты дыялог прайшоў пад назвай «ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН». На мерапрыемства была запрошана дырэктар Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна. Традыцыйна, занятак у «Школе Актыўнага Грамадзяніна» складаецца з 3 этапаў: на першым этапе адбываецца знаёмства з прапанаванай тэмай заняткі і яе асноўным зместам. Затым арганізуецца абмеркаванне тэмы і вызначаюцца накірунак далейшай працы. У ходзе гутаркі навучэнцы задавалі пытанні, якія цікавяць іх. Кожны жадаючы мог выказаць сваё меркаванне аб важнасці і аб актуальнасці дадзенай тэмы. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай атмасферы