Педагагічны марафон

22.10.2020

У рамках Дня дадатковай адукацыі Педагагічнага марафона 22.10.2020 прайшоў майстар-клас “Ад “Умелых ручак” – да ўмення ствараць прыгажосць”, дзе вучні 6 класа пазнаёміліся з прафесіяй фларыста і зрабілі кветкі з лістоў клёна. На майстар-класе “Першыя крокі да вялікай сцэны” былі прапанаваны розныя літаратурныя гульні і практыкаванні з выкарыстаннем элементаў театралізацыі з лялькамі-пятрушкамі.  

Класны кіраўнік 6 класа правяла класную гадзіну па тэме “Наша дарога ў будучыню”.  У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся пра новыя прафесіі, прайшлі тэст на вызначэнне іх тыпу, а таксама гулялі ў гульню “Кракадзіл”. Навучэнцы атрымалі веды і станоўчыя эмоцыі ад класнай гадзіны.