Шосты школьны дзень

24.10.2020

У рамках 6 дня з вучнямі быў праведзены вусны часопіс "Што значыць быць разам". На мерапрапрыемстве вучні знаеміліся з утварэннем ААН, дзяліліся ўражаннямі, сваімі меркаваннямі.
Круглы стол "Каб жыць годна". На мерапрыемстве гаварылі пра Канвенцыю аб правах дзіцяці ( міжнародны закон аб правах дзяцей усяго свету), пра склад Генеральнай Асамблеі, аб мэтах і задачах кожнага камітэта.
У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" навучэнцы паўдзельнічалі ў спартландыі "Старты выклікаюць". Вучням былі прапанаваны эстафеты на хуткасць і лоўкасць, гульні з мячамі, абручамі, скакалкамі. Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і заняткаў спортам.