Шосты школьны дзень

31.10.2020

31 кастрычніка  2020 года ў рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі праведзены мерапрыемствы, звязаныя адной тэматыкай “З прафесіяй у будучае”.  З вучнямі пачатковых класаў была праведзена пазнавальная гульня "Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя". У рамках мерапрыемства была праведзена вясёлая профі-віктарына, гульні “Угадайка”, “Збяры пазлы”, “Рыбалка”, “Матэматычная размалёўка”. Пазнавальную гульню “Я ў свеце прафесій” прапанавала для навучэнцаў Германовіч Ю.В. Найбольшую цікавасць вызвала прафесійная крыжаванка, разгадваць якую прыйшлося рознымі цікавымі спосабамі.

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" для навучэнцаў прапанавалі спартыўную гульню "Юны баскетбаліст". Паміж камандамі разгарнулася барацьба, якая суправаджалася валявымі намаганнямі ўдзельнікаў. У працэсе гульні навучэнцы атрымалі высокую эмацыйную нагрузку, радасць і задавальненне. Усё гэта робіць баскетбол, эфектыўным сродкам фізічнага выхавання, захоўваючы здароўе і любоў да жыцця.