Здароўе - шлях да поспеху

02.11.2020

2 лістапада ў рамках асенніх канікул прайшло выхаваўчае мерапрыемства для вучняў пачатковых класаў «Здароўе - шлях да поспеху». Школьнікі даведаліся пра сем правіл здароўя:  “арганізуй свой рэжым дня”,  “здаровы сон - залог здароўя”, “больш варушыся”, “харчавацца неабходна правільна”, “беражыце зубы”, “беражыце зрок”, “не здзяйсняй дрэнных учынкаў”. На мероарыемстве ўспомнілі прыказкі пра здароўе: добры чалавек здаравей злога, беражы здароўе змоладу, здароўе даражэй золата, хадзіць больш - жыць даўжэй. Разабралі сакрэты «паспяваек».