Вітаміны

02.11.2020

2 лістапада прайшла гульня "Вітаміны". Настаўнік біялогіі расказала пра карысць вітамінаў, пра іх здольнасць прадухіляць розныя захворванні. Потым вучні ў гульнёвай форме пазнаёміліся з садавінай, якая змяшчае найбольшую колькасць таго ці іншага вітаміна. Пагутарылі пра харчовыя дабаўкі, якія даюць патрэбныя вітаміны. У выніку мерапрыемства вучні адказвалі на пытанні па тэме мерапрыемства і задавалі іх удзельнікам. Мерапрыемства прайшло ў надзвычай цеплай і шчырай атмасферы.