11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння

09.11.2020

11 лістапада адзначаецца штогадовы Міжнародны дзень энергазберажэння. Асноўная мэта свята - прыцягнуць увагу да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіццю аднаўляльных крыніц энергіі. Грыцэвіцкую школу таксама не абмінула гэта свята. На працягу тыдня будуць праходзіць  мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў як на вытворчасці, так і ў побыце, спосабах энергазберажэння, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.