Свята "Дзяды"

10.11.2020

Дзяды — свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў ("дзядоў"). У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя — Восеньскія Дзяды, яны адзначаюцца ў лістападзе. Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра вытокі свята і яго традыцыі. Пасля азнаёміліся са стравамі, якія звычайна рыхтуюць да свята. У канцы мерапрыемства вучні паказалі тэатралізаваную легенду "Дзяды".