Класная гадзіна

13.11.2020

Класная гадзіна ў 4 класе праходзіла па станцыях: “Забытыя рэчы”, “Казачная”, “Медыцынская”, “Школьная”.
У час гульні вучні не толькі паказалі і папоўнілі свае веды пра правы і абавязкі, але і праявілі свае здольнасці. Разгадвалі крыжаванку, адгадвалі загадкі, успомнілі казкі і казачных герояў, якія парушалі правы. Удзельнічалі ў гульнях, выказвалі свае думкі аб паводзінах герояў у пэўных сітуацыях. Успомнілі, што адзін з абавязкаў - гэта выкананне правіл дарожнага руху.
Удзельнікі падарожжа атрымалі масу пазітыўных эмоцый і з добрым настроем пайшлі дамоў.