Шосты школьны дзень

14.11.2020

14 лістапада  2020 года ў рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі праведзены мерапрыемствы, звязаныя адной тэматыкай “Дзень Здароўя”.  З вучнямі пачатковых класаў была праведзена гульня "Азбука здароўя". У займальнай гульневай форме вучні ўспомнілі аб неабходнасці выканання рэжыму дня, пазнаеміліся з правіламі здаровага адпачынку і рацыянальным карысным харчаванні. З навучэнцамі старэйшых класаў правялі круглы стол "Здароўе ў тваіх руках". На мерапрыемстве навучэнцы спыніліся на чатырох пунктах складнікаў здароўя, абмеркавалі варыянты захавання здароўя, правялі тэст па здаровым ладзе жыцця, вызначылі неабходнасць у здольнасці самастойнай арганізацыі ЗЛЖ.

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе «Вясёлая ракетка». Настольны тэніс –  масавы, займальны і відовішчны від спорту. Імкненне перасягнуць суперніка ў шпаркасці дзеянняў, вынаходлівасці, падачах, прывучае мабілізаваць свае магчымасці, дзейнічаць з максімальным напружаннем сіл, пераадольваць цяжкасці, якія ўзнікаюць у ходзе спартыўнай барацьбы.