ШАГ

26.11.2020

26 лістапада 2020 года ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання «Школа актыўнага грамадзяніна» па тэме «Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць». Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 8-11 класаў, з запрошаных - дырэктар Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна. Удзельнікі інфармацыйнай гадзіныгаварылі аб інфармацыйным грамадстве, што патокі інфармацыі становяцца ўсё большымі, як важна зразумець аб неабходнасці арыентавацца ў праўдзівасці гэтай інфармацыі. Значным стала ўручэнне падарункавага выдання «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» вучням 8 класа, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту і атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.