Міншчына спартыўная

28.11.2020

У ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" 28.11.2020 г. у рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» была праведзена спартландыя сярод вучняў малодшых класаў. Мэтай якой з'яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця, фарміраванне правільнай паставы, выхаванне і развіццё асноўных фізічных якасцяў: шпаркасці, вынослівасці, сілы, гнуткасці. Спартыўнае мерапрыемства складалася з займальных спаборніцтваў па бегу, скачках, эстафеты з мячамі і інш Хлопцы атрымалі зарад энергіі, бадзёрасці і добры настрой.