Сустракаем Каляду!

13.01.2021

13 студзеня ў школе прайшло свята “Сустракаем Каляду”, якое падрыхтавалі вучні 7 класа.
Галоўная задача правядзення святва - далучаць дзяцей да народных традыцый сваёй Радзімы; выхоўваць любоў і павагу да сваёй бацькаўшчыны, народных традыцый і святаў беларускага народа.
Абавязковымі атрыбутамі свята сталиі Калядная зорка і калядны персанаж-Каза. Дзеці былі апрануты ў яркія адзеннi - стракатыя спадніцы, бабуліны хусткі, разнакаляровыя стужкі,не забылі і пра навагоднія ўпрыгожванні.
Пры калядаванні хадзілі па класах. Заходзячы ў клас, прасілі ў гаспадароў дазволу праспяваць калядку. Гаспадары адарвалі іх арэхамі, цукеркамі, яблыкамі , рознай выпечкай,каўбасой, салам.
І дарослыя , і дзеці павесяліліся ад душы.