Зімовыя забавы

14.01.2021

Мароз і сонца! Дзень цудоўны! ..
Як сугучныя гэтыя словы з сённяшнім днём. Лёгкі марозік і мяккі пухнаты сняжок так і клічуць пракаціцца на лыжах. Зрабіўшы лыжню ў школьным парку, хлопцы пайшлі катацца па пракладзенаму маршруту. На стадыёне правялі спартыўную эстафету. Колькі было эмоцый, жадання вырвацца наперад і перамагчы.