Гонар бацькоў – у поспехах дзяцей

22.01.2021

Я пэўна не памылюся, калі скажу, што для бацькоў найвялікшай адзнакай іх жыцця з'яўляюцца поспехі іх дзяцей, а разам з тым падзякі за іх выхаванне. Такі важны момант нядаўна здарыўся ў жыцці Сяргея Вячаслававіча і Вольгі Мікалаеўны Грынкевіч. Дырэктар Грыцэвіцкай школы Н. А. Аўдзей уручыўла ліст падзякі за добрае выхаванне і вялікі ўклад у поспехі іх дзяцей. Дзякуючы сямейнай падтрымцы  іх сын Грынкевіч Мікіта дасягнуў высокіх вынікаў у вучобе,  алімпіядным руху, навучыўся працавітасці і добрасумленнасці.