Шосты школьны дзень

23.01.2021

23 студзеня 2021 года ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках 6 дня навучэнцы 8-9 класаў прынялі ўдзел у трэнінгу "Кім быць". Мэта трэнінгу-стварыць умовы для фарміравання ўяўленняў аб свеце прафесій і спрыяць згуртаванню класнага калектыву. Навучэнцам была дадзена інфармацыя аб сучасных, новых прафесіях, а таксама паказана розніца паміж спецыяльнасцю, прафесіяй, пасадай. Занятак дапамагае падлеткам разабрацца ў іх індывідуальных асаблівасцях і правільна зарыентавацца пры выбары прафесій.