ШАГ

28.01.2021

28 студзеня 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання «Школа актыўнага грамадзяніна» па тэме «Беларуская навука: у нагу з часам». Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 8-11 класаў, з запрошаных - Сяргей Дзмітрыевіч Кішко, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Удзельнікі інфармацыйнай гадзіны гаварылі пра дасягненні беларускай навукі. На мерапрыемстве ўсе прыйшлі да высновы, што навука ў Беларусі - магутная інтэлектуальная індустрыя і беларускія навукоўцы ўносяць істотны ўклад у развіццё эканомікі краіны. Значным стала ўручэнне Чабатару Уладзіміру падарункавага выдання «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь», які дасягнуў 14-гадовага ўзросту і атрымаў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.