Шосты школьны дзень

30.01.2021
30.01.2021 года ў ДУА "Грыцэвіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках 6 школьнага дня сацыяльны педагог правяла гутарку-дыскусію са старшакласнікамі на тэму "Эканоміка-навука дакладная". Навучэнцы паўтарылі значэнне паняцця "эканоміка", вызначылі яе месца ў жыцці чалавека. З хлопцамі малодшых класаў была праведзена эканамічная гульня "Капеечка". Дзеці пазнаёміліся з эканамічнымі паняццямі, даведаліся шмат цікавага і карыснага.