Шосты школьны дзень

20.02.2021

Шосты дзень. Гадзіна зносін ,,Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся,,. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся пра гісторыю узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, са становішча беларускай мовы ў нашай краіне. На аснове літаратурных і музычных твораў вучні пачулі прыгажосць роднай мовы. Пазнаёмиліся з выставай кніг ,, Родная мова - наша спадчына і завяшчанне,,. Гэтае мерапрыемства заахвоціла вучняу даведацца пра сваю культуру, літаратуру, гісторыю сваёй краіны, свайго народа. Спрыяе выхаванню любові і павагі да роднай мовы.

Настаўніца пачатковых класаў Карповіч Іна Сяргееўна запрасіла вучняў 1-5 класаў на паэтычную гадзіну “Я беларус”. Вучні адчулі асалоду роднага слова: гучалі вершы і песні на беларускай мове, дэманстраваліся відэаролікі пра нашу Радзіму.