Дэкада прававых ведаў

17.02.2021

З 8 па 17 лютага 2021 года ва ўстанове адукацыі праводзілася дэкада прававых ведаў сярод навучэнцаў "Падлетак і закон: ведаем, выконваем". Формы правядзення мерапрыемстваў у рамках дэкады былі рознымі, але ўсе яны насілі асветніцкі і кансультацыйны характар, выхоўвалі і развівалі прававую культуру вучняў, былі накіраваныя на фарміраванне навыкаў правільных паводзін у школе, дома, а таксама ў грамадскіх месцах.