Шосты школьны дзень

06.03.2021

З вучнямі 6-9 класаў прайшоў гульнёвы трэнінг "Крэатыўнасць". З дапамогай такога мерапрыемства многія навучэнцы змаглі праверыць свае здольнасці ў творчасці і эрудыцыі. Большасць прапанаваных практыкаванняў неабходна было выпаўняць індывідуальна, актывізуючы і ўдасканальваючы уласны творчы патэнцыял. Мерапрыемства прайшло весела і заўзята!