Свята "Масленіца"

11.03.2021

Сёння, 11 сакавіка у нашай школе шырока, весела i звонка адспявала, адтанцавала, адгалёкала народнае свята “Масленіца”, падарыўшы ўсім яго ўдзельнікам: вучням, госцям, настаўнікам – цудоўны настрой і … адменны апетыт! Як заўсёды вясёла і шумна прайшло адкрыццё Масленічнага тыдня ў нашай школе. Вучні 1-11 класаў Грыцэвіцкай  школы прынялі ўдзел у масленічных гуляннях: перацягванне каната, конкурс загадак, конкурс “Самы смелы”, "Незвычайны дартс" і іншыя. Усе дзеці з задавальненнем вадзілі карагоды, заклікалі вясну. А далей свята, як кажуць, разгарнулася ваўсю, і перадаць яго сюжэты, нават самыя яркія, не так і проста. Не абышлося і без галоўнага сімвала Масленіцы – смачных бліноў.  Здаўна гэтае свята славілася найперш “сонечнымі стравамі” – блінамі са смятанкай, з маслам, з варэннем, з мёдам… І паесці можна было ўволю, і павесяліцца ад душы: зіму-матухну правесці, вясну-красну сустрэць. Закончылася марапрыемства сюрпрызам, дзеці мелі магчымасць пракаціцца на возе з канём.