Экалагічны квэст

15.03.2021

   Смецце, напэўна, самы верны спадарожнік чалавека, які не пакідае яго ні на хвіліну. З гэтых слоў пачаўся экалагічны квест «Ачысцім планету ад смецця». Вучні даведаліся, як змагаліся раней са смеццем у розных краінах, як рашаюць гэту праблему на сучасным этапе, якія могуць быць вынікі забруджвання смеццем вады, лесу, космасу, які ўклад здольны ўнесці кожны ў агульную справу барацьбы з безгаспадарчымі адносінамі да навакольнага асяроддзя, а таксама пра спосабы перапрацоўкі смецця і пра тое, што можна зрабіць з розных відаў адходаў. Напрыканцы ўроку дзецям агучылі самыя цікавыя факты пра смецце, а таксама з ім звязаныя прыкметы і забабоны.